thumb|left|170px thumb|220px thumb|220px thumb|220px Дэманстрацыя пратэсту з патрабаваннем незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі прайшла ў Барселоне 11 верасня 2012 года, падчас святкавання Нацыянальнага дня Каталоніі. Пратэстуючыя патрабавалі аддзялення Каталоніі ад Іспаніі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы». Дэманстрацыя была арганізавана Нацыянальнай асамблеяй Каталоніі і завяршала серыю падобных акцый, аб'яднаных пад назвай «Марш да Незалежнасці», якая пачалася 30 чэрвеня 2012 у Лерыдзе.
Паводле даных паліцыі Барселоны, у акцыі прынялі ўдзел каля паўтары мільёнаў чалавек, арганізатары называюць лічбу 2 мільёна, а прадстаўнікі іспанскага ўрада — 600 тысяч. Цэнтр горада быў перапоўнены пратэстуючымі, былі апаскі, што такая вялікая колькасць людзей можа прывесці да перабояў у працы сетак мабільнай сувязі.
Гл. таксама Каталонскі сепаратызм Каталанізм Рэферэндумы аб незалежнасці Каталоніі
Спасылкі
Катэгорыя:2012 год у Іспаніі Катэгорыя:2012 год у палітыцы Катэгорыя:Гісторыя Каталоніі Катэгорыя:Сепаратызм Катэгорыя:Пратэсты 2012 года