Антоні Юзаф Салагуб (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал літоўскай артылерыі (з 1746).

Раннія гады Вычыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, Кракаўскім універсітэце. Падарожнічаў па Францыі.

У часе вайны за польскую спадчыну 1733—1738 у шэрагах французскіх войскаў ваяваў у Галандыі і Італіі, за баявыя заслугі прызначаны палкоўнікам, быў двойчы цяжка паранены.

Палітычная дзейнасць Пасол на соймы 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1754. На сойме 1740 падтрымаў пасэсараў Нойбургскіх маёнткаў у барацьбе супраць Радзівілаў. У час працы Трыбуналаў ВКЛ 1740 і 1741 разам з бацькам падтрымліваў Сапегаў супраць Радзівілаў. Потым перамяніў свае пазіцыі, ажаніўся з Брыгітай Петранеляй Радзівіл.

У 1747 абраны ковенскім дэпутатам на Трыбунал ВКЛ, стаў трыбунальскім віцэ-маршалкам і фактычна кіраваў пасяджэннямі Трыбунала. Праяўляў малую актыўнасць у 1755—1756 у канфлікце сваіх саюзнікаў Радзівілаў з Чартарыйскімі. У ліпені 1756 пагадзіўся на фінансавыя выдаткі на трыбунальскую кампанію 1757. Французскі пасол Дзюран беспаспяхова намагаўся перацягнуць яго ў прафранцузскую групоўку.

У 1757 атрымаў ордэн Белага Арла.

Памёр па дарозе ў Вільню.

Сям’я З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і Алены з Шамоўскіх, брат Юзафа Антонія. Быў жанаты з Брыгітай Петранеляй Радзівіл, дачкой Мікалая Фаўстана Радзівіла.

Крыніцы

Літаратура

Антоні Юзаф Катэгорыя:Генералы літоўскай артылерыі