thumb|200px|Мадэль Алек Век з Паўднёвага Судана Культура Паўднёвага Судана ахоплівае рэлігію, мовы, этнасы, традыцыі харчавання народаў Паўднёвага Судана.

Этнасы Асноўную групу насельніцтва складаюць прадстаўнікі нілоцкіх народаў, найбольш шматлікімі з якіх з'яўляюцца дзінка, нуэр, азандэ, бары і шылук.

Мова

thumb|200px|Танцуючыя мужчыны Афіцыйнай мовай краіны з'яўляецца англійская, хоць большая частка насельніцтва яе не ведае і мовай міжнацыянальных зносін працягвае заставацца арабская. Большасць жыхароў Паўднёвага Судана гаворыць на мностве адамава-убангійскіх, нілоцкіх, нубійскіх, цэнтральнасуданскіх і іншых моў і гаворак, найбуйнейшай з якіх з'яўляецца мова дзінка.

Рэлігія

Большасць насельніцтва Паўднёвага Судана вызнае або хрысціянства, або традыцыйныя афрыканскія анімістычныя рэлігіі, што падчас канфлікту прывяло да сутыкнення з мусульманскай Поўначчу. У паўднёвай частцы краіны пераважаюць як паганскія, так і хрысціянскія ўплывы, адлюстраваныя ў жыцці мясцовага насельніцтва, хоць іслам таксама вызнаецца невялікай колькасцю насельніцтва.

Маюцца англіканскія прыходы.