thumb|Урочышча Мерачоўшчына thumb|Сядзіба Касцюшкаў на малюнку Напалеона Орды Мерачо́ўшчына — урочышча, былы фальварак за 1,5 км на паўночны захад ад мястэчка Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Назва На польскай карце 1933 г. - Mereczowszczyzna.
У гэтым рэгіёне (з-пад Зэльвы) фіксавалася прозвішча Мэрэчкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-998N-HPVH?i=812&cat=2323279. Было жалудоцкае Мэрэч, горадзенскае Мэрэчынскі. З Ішчалны было Мэрэчкоўскі.https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004120321008452#00005https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-N3JS-C?i=109&cat=1046002https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-ZS5V-K?i=683&cat=742811
Гісторыя Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерачоўшчыну датуюцца 1529 годам, калі фальварак быў ва ўласнасці Храптовічаў. У 1577 князі Сангушкі прадалі Косава разам з Мерачоўшчынай берасцейскаму ваяводзе Андрэю Ляшчынскаму.
У першай палове XVIII стагоддзя Мерачоўшчына была ўласнасцю Сапегаў. У 1733 годзе яна пераходзіць да мечніка берасцейскага Людвіка Касцюшкі ў заставу. У 1746 годзе тут нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Па смерці Людвіка фальварак перайшоў да яго жонкі, якая прадала Мерачоўшчыну ў 1764 годзе ўласніку Косава Юрыю Флемінгу і пераехала ў Сяхновічы. З гэтай пары Мерачоўшчына становіцца неад’емнай часткай косаўскага маёнтка.
У 1821 годзе Косаўскі ключ набыў Войцех Пуслоўскі, маршалак шляхты Слонімскага павета, які распачаў аднаўленне сядзібы Касцюшкаў. Рэстаўрацыя была скончаная ў 1857 годзе.
За польскім часам Мерачоўшчына знаходзілася ў складзе гміны Косава Косаўскага павета Палескага ваяводства.
Хата, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, была знішчаная ў часе Другой сусветнай вайны. Яе выгляд вядомы толькі з малюнкаў Міхаіла Кулешы (1845) і літаграфіі Напалеона Орды (1871).
У 1999 годзе на месцы былога фальварка быў усталяваны мемарыяльны камень, а ў верасні 2004 адкрыта адноўлена хата, дзе цяпер размяшчаецца сядзіба-музей Касцюшкі.
Непадалёк знаходзіцца палац Пуслоўскіх.
Крыніцы
Спасылкі
Музей-сядзіба Касцюшкі на Глобусе Беларусі Алесь Зайка. Мерачоўшчына ці Мерачоўшчына? // Івацэвіцкі веснік
Катэгорыя:Славутасці Косава (Беларусь) Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Пуслоўскія