«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Да 1991 года гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезона 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005 года. У сезоне 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.
Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 года клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі, але чэмпіянат клуб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку клуб апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24.
У пачатку 2015 года, дзякуючы намаганням камерцыйнага дырэктара клуба Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна, які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клуба ішлі не найлепшым чынам, ён хутка апынуўся ў канцы табліцы. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе. У выніку каманда скончыла сезон на 17-м месцы з 20.
У пачатку 2016 года каманда ўмацавалася шэрагам ігракоў «Жлобіна», які спыніў выступы ў Другой лізе, аднак пасля паспяховага старту (дзве перамогі ў першых двух турах) стала цярпець паражэнне за паражэннем. Так і не здолеўшы істотна палепшыць сітуацыю, «Рагачоў» завяршыў сезон на 11-м месцы з 13.
У пачатку 2017 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем каманда можа не заявіцца ў Другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе.
У канцы 2019 года каманда з Рагачова была названа сярод меркаваных удзельнікаў Другой лігі наступнага сезона. У красавіку 2020 года рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень. Пачатак сезона 2020 для каманды атрымаўся няўдалым, аднак пасля ўзмацення складу летам пайшлі перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзінае ў сезоне паражэнне лідару — магілёўскаму «Дняпру». Тым не меней, гэтага не хапіла для выхаду ў фінальны раўнд.
У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». У пачатку 2023 года гэты клуб пераехаў у Віцебск. У Рагачове ж у 2022 годзе зноў з’явілася каманда, складзеная з маладых уласных выхаванцаў, якая заявілася ў Другую лігу. У сезоне 2022 яна не набрала ніводнага ачка з розніцай галоў 7—194, на наступны год вынікі палепшыліся, і «Дняпро» сышоў з апошняга радка.
Папярэднія назвы
1983: «Аўтамабіліст» 1984—1987: КБМ 1988—1997: «Дняпро» 1998—2000: «Рагачоў» 2001: «Рагачоў-ДЮСШ-1» 2002—2006: «Дняпро-ДЮСШ-1» да 2012: РМКК 2013: «МКК-Дняпро» 2014: «Рагачоў-МКК» 2015—2016: «Рагачоў-МК» 2019—2020, з 2022: «Дняпро»
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Трэцяя (Д3) 15 15 1 6 8 13–31 8 1/8 фіналу 1992/93 Трэцяя (Д3) 16 30 4 5 21 28–77 13 1993/94 Трэцяя (Д3) 10 34 13 6 15 45–65 32 1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 5 22 9 6 7 39–33 24 1/32 фіналу 1995 Трэцяя — Б (Д3) 3 12 7 3 2 29–13 24 1996 Трэцяя — Б (Д3) 2 26 19 1 6 65–29 58 Стыкавыя матчы Стыкавыя матчы 2 1 0 1 2–1 Выхад у Другую лігу 1997 Другая (Д2) 13 30 6 8 16 30–63 26 1/16 фіналу 1998 Першая (Д2) 10 30 8 11 11 26–42 35 1/16 фіналу Змена назваў ліг 1999 Першая (Д2) 10 30 9 11 10 49–44 38 1/16 фіналу 2000 Першая (Д2) 10 30 10 11 9 40–43 41 1/16 фіналу 2001 Першая (Д2) 15 28 3 8 17 27–67 17 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу 2002 Першая (Д2) 12 30 8 7 15 35–49 31 Захаванне месца 2003 Першая (Д2) 11 30 8 5 17 32–52 29 1/32 фіналу 2004 Першая (Д2) 14 30 9 3 18 27–54 30 1/16 фіналу 2005 Першая (Д2) 16 30 4 4 22 22–70 16 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу, спыненне існавання 2014 Другая — А (Д3) 8 22 7 6 9 40–41 27 1/64 фіналу Матчы за 15 месца 15 2 1 0 1 5–4 2015 Другая — А (Д3) 9 18 1 4 13 12–36 7 1/64 фіналу Матчы за 17 месца 17 2 0 2 0 4–4 2016 Другая (Д3) 11 24 7 4 13 26–49 25 1/32 фіналу 2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 4 12 4 3 5 32–41 15 2020 Другая — Група B (Д3) 6 20 9 3 8 46–45 30 1/64 фіналу Матчы за 11 месца 11 2 1 1 0 5–3 У 2021 годзе каманда змяніла назву на «Макслайн» 2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 10 18 0 0 18 7–194 0 1/128 фіналу 2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 7 21 5 2 14 47–87 17
Галоўныя трэнеры
Віктар Барухоў (1993—1995) Уладзімір Сіманенка (да 2001) Віталь Паўлаў (2002—2003) Уладзімір Грышчанка (2004—2005) Уладзімір Сіманенка (2014—2016) Юрый Мельнікаў (2020—2021)
Крыніцы
Другая Рагачоў