Іва́н Па́ўлавіч Со́балеў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Ганаровы грамадзянін Віцебска (13.10.1977)Почётные граждане Витебска .

Біяграфія І. П. Собалеў нарадзіўся ў вёсцы Шапуры Віцебскага павета (зараз Віцебскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў сямігодку ў СялютахИстория детского дома в Селютах Витебского района . Працаваў на інструментальным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-інжынернае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Камандзір 19-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт) падпалкоўнік І. П. Собалеў вызначыўся у верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на ўчастку Салошына — Мішурын Рог у васьмідзесяці кіламетрах на поўдзень ад горада Крамянчуг (Украіна). Ваяваў на 3-м Прыбалтыйскім, 2-м Украінскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік вызвалення Прагі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года падпалкоўніку Собалеву І. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны І. П. Собалеў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую інжынерную школу. З 1955 года палкоўнік І. П. Собалеў у адстаўцы. Жыў і працаваў у Віцебску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Два ордэны Леніна 3 ордэны Чырвонага сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.

Літаратура

Спасылкі

Почётные граждане Витебска Соболев Иван Павлович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Члены КПСС