Трапапа́ўза (ад  — паварот, змяненне і παῦσις — прыпынак) — пераходны слой атмасферы Зямлі паміж трапасферай і стратасферай магутнасцю 1—2 км, дзе тэмпература з вышынёй не змяняецца (ізатэрмія).

У зямной атмасферы трапапаўза размешчана на вышынях ад 8—12 км (над узроўнем мора) у палярных раёнах і да 16—18 км над экватарам. Вышыня трапапаўзы залежыць таксама ад пары года (улетку трапапаўза размешчана вышэй, чым узімку) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах яна ніжэй, а ў антыцыклоне — вышэй).

Трапапаўза адыгравае важную ролю ў цыркуляцыйных і тэрмадынамічных працэсах трапасферы і стратасферы. Яна затрымлівае і перашкаджае пераносу аэразолей і вадзяной пары ад зямной паверхні ў стратасферу. Тут фарміруюцца воблакі верхняга ярусу. Трапапаўза абмяжоўвае развіццё кучава-дажджавых воблакаў, іх пранікненне ў стратасферу і надае ім форму кавадлы. У межах трапапаўзы ўзнікаюць струменныя плыні. Адначасова трапапаўза з’яўляецца бар’ерам пранікнення азону са стратасферы ў трапасферу.

Трапапаўза з’яўляецца таксама слоем мінімальнай тэмпературы, дзе ўраўнаважваецца паступленне і расход праменнай энергіі. У тропіках трапапаўза высокая і халодная, у напрамку да палюсоў яе вышыня паступова памяншаецца і яна становіцца больш цёплай.

Крыніцы

Літаратура

Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл. Климатология и метеорология : учебное пособие по курсу «Науки о Земле» для студентов, обучающихся по специальности 28020265 «Инженерная защита окружающей среды» / сост. В. А. Михеев. — Ульяновск: УлГТУ, 2009. — 114 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-9795-0533-6. Сидоров В. В. Метеорология и климатология : учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9.

Катэгорыя:Атмасфера