Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія

Бронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км.

29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус.

29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка

Агульны залік Кубка свету сезон 2007—2008, нумар 70 сезон 2008—2009, нумар 38 сезон 2009—2010, нумар 30 сезон 2010—2011, нумар 24 сезон 2011—2012, нумар 40 сезон 2012—2013, нумар 18 сезон 2013—2014, нумар 17 сезон 2014—2015, нумар 12 сезон 2015—2016, нумар 19 сезон 2016—2017, нумар 18 сезон 2017—2018, нумар 18

Спасылкі

Профіль IBU Анкета на сайце Беларускай Федэрацыі біятлона Інтэрв’ю на партале sportonlinetv.com

Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь