Пралі́ў То́рэса () — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі (Арафурскае мора) і Ціхі (Каралавае мора) акіяны.

Даўжыня праліва 74 км. Шырыня каля 185 (150—240) км. Глыбіня — да 53 м. Найбольшая глыбіня на фарватары 7,4 м (14 м, 7,4—22 м).

У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання. У праліве моцныя прыліўныя цячэнні.

Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.

Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі члены галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 годзе, аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII стагоддзі праліў атрымаў яго імя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Torres Strait Islands Welcome to the Torres Strait Regional Authority

Катэгорыя:Пралівы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Пралівы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна