250px|thumb|Стары будынак у Раманаўскай Слабадзе Рама́наўская Слабада́, Рама́нава Слабада́, Рама́нава — прадмесце, гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў заходняй частцы горада, на паўднёвы ўсход ад Яўрэйскіх могілак, на рацэ Нямізе.

На паўночным захадзе ад Раманаўскай Слабады месціцца Пляшчанка, на поўначы — Татарская Слабада, на паўночным усходзе — Ракаўскае прадмесце, на паўднёвым усходзе — цэнтральны раён Новае Места«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197.

Гісторыя

У пачатку XX ст. Раманаўская Слабада ўваходзіла ў першую, чацвёртую і пятую паліцэйскія часці горада. Праз прадмесце праходзілі Раманаўска-Койданаўская вуліца (раней Койданаўскі тракт, Каралеўскі шлях, пазней Новамаскоўская, цяпер Мяснікова), Затурэмны завулак (размяшчаўся паралельна цяперашняй вуліцы Мяснікова), што пралягаў уздоўж сцен мінскага турэмнага замка. Бліжэй да Юбілейнай плошчы знаходзіліся ў Раманаве вуліцы Загарадна-Раманаўская (пазней Загарадная, цяпер вуліца Караля), Новараманаўская (Раманаўская Слабада), Сухая. Каля Яўрэйскіх могілак месцяцца вуліцы Яўрэйская (цяпер Калектарная вуліца) і Майсееўская (Перакопская)Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008..

У 1993 годзе мінскія ўлады надалі вуліцы Рэспубліканскай (колішняй Новараманаўскай) назву Раманаўская СлабадаПервая половина девяностых // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы.

Старыя адрасы

Загарадная, 18, дом Пухальскага. Кватэра В. А. Зелязея, супрацоўніка бібліятэкі імя Пушкіна. У 1906 годзе тут адбыўся II з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады, які прыняў аграрную праграму ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Цяпер на гэтым месцы вышынны будынак з аптэкай (Караля, 6). Рог Новамаскоўская і Яўрэйскай, 18/1, дом Ліхтэрмана. Тэатральная зала «Парыж», дзе выступалі гастралёры. У іх ліку быў тэатр Ігната Буйніцкага (чэрвень 1911 года). У гады Лютаўскай рэвалюцыі была месцам сходаў і мітынгаў працоўных, арганізаваных РСДРП і Бундам. У 1916 годзе тут адкрыўся «Інтымны тэатр», а ў 1926 — Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. Будынак разбураны ў Другую сусветную вайну, стаяў на рагу сучасных вуліц Нямігі і Калектарнай, побач з уцалелым двухпавярховым будынкам з цёмна-чырвонай цэглы. Новамаскоўская, 20. Школа рамесніцкіх вучняў. Пачала працаваць 19 снежня 1896 года. Мела тры аддзяленні: слясарна-кавальскае, цяслярска-такарнае і ліцейнае. У 1902 годзе пры ёй была заснаваная чыгуналіцейная майстэрня. Школьны будынак стаяў ля скрыжавання цяперашніх вуліц Мяснікова і Нямігі. Новамаскоўская, 59, дом Трэгера. Канспіратыўная кватэра РСДРП часе Першай сусветнай вайны. Будынак знаходзіўся на месцы левага крыла дома № 39 на Нямізе. Новараманаўская, 7, дом таварыства дапамогі бедным яўрэям. Гасцініца «Новая Рыга» М. Кругера (9 нумароў). Будынак месціўся ў раёне цяперашняга сквера Адама Міцкевіча на вуліцы Гарадскі Вал. Новараманаўская, 13, дом Катон Басі. Прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча І. І. Самойлы. Адкрытае ўвосень 1905 года. Размяшчалася на рагу сённяшніх Гарадскога Вала і Нямігі, у пачатку сквера. Нямізкая, 40. Шпалерная фабрыка К. М. Кантаровіча (колішняя Я. Б. Хаюціна). Новы гаспадар у 1901 годзе пабудаваў для прадпрыемства трохпавярховую камяніцу. У 1904 годзе тут усталявалі паравы кацёл. У 1912 годзе пачалі дзейнічаць паравая машына магутнасцю 120 конскіх сіл і дынама-машына. Са снежня 1914 года тут адкрылася сухарнае аддзяленне. У 1924 годзе шпалерня, змяніўшы свой профіль, пачала выпускаць абутак. Цяпер гэта мінскае вытворчае аб’яднанне «Прамень» (Няміга, 30). Захаванасць колішняга будынка не высветленаяШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с..

Літаратура Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.

Спасылкі Раманаўская Слабада

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска