Эліяс Джэймс Ко́ры ( ; ) — амерыканскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1990).
Біяграфія Скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут (1950). З 1954 года працуе ў Гарвардскім універсітэце, з 1959 года прафесар.
Навуковыя працы па тэорыі і методыцы арганічнага сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінтэзнага аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую кіслату.
Ацэнкі Дзейнасць Эліяса Коры атрымала высокую ацэнку з боку навуковай супольнасці. Ён быў узнагароджаны медалём Франкліна () у 1978 годзе, атрымаў прэмію Вольфа па хіміі (1986), прэмію Японіі (1989), Нобелеўскую прэмію па хіміі (1990) і медаль Прыстлі (2004).
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Спіс кніг E. J. Corey, X.-M. Cheng The logic of chemical synthesis. — Wiley-Interscience, 1995. — 464 p. — ISBN 0-471-11594-0 E. J. Corey, L. Kürti, B. Czakó Molecules and Medicine. — Wiley, 2007. — 272 p. — ISBN 0470227494 J. J. Li, E. J. Corey Name Reactions of Functional Group Transformations. — Wiley, 2007. — 768 p. — ISBN 978-0-471-74868-7
Літаратура
Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Японіі