Кэндзо Та́нгэ ( — ) — японскі архітэктар. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі і структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі» (муніцыпалітэт Токіа, 1952—1957) і стылі «хай-тэк» (штаб-кватэра Fuji Television, 1996).
Кіраваў перабудовай Хірасімы пасля бамбардзіровак 1945 года і стварэннем Парку міру. Сярод яго работ — каталіцкі сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Алімпійскі цэнтр (абодва — у Токіа, скончаны ў 1964 годзе). Адным з першых выкарыстаў перакрыцці-абалонкі: Алімпійскі цэнтр і сабор Святой Марыі ў Токіа, кангрэс-хол у прэфектуры Эхімэ.
З сярэдзіны 1960-х гадоў у цэнтры інтарэсаў Тангэ і яго архітэктарскія бюро — маштабная гарадская планіроўка (новы цэнтр Скоп'е пасля землетрасення, сталіца Нігерыі Абуджа, дзелавыя кварталы Балонні і Неапалю). Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі (1987).
Праекты
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі