Полацкае Евангелле — помнік пісьмова-кніжнай культуры, рукапіснае Евангелле-апракас, створанае ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяСуша А. Полацкае Евангелле як сімвал беларускай культуры // Святое Евангелие [из града Полоцка]: исторический и лингвистический комментарий, воспроизведенный текст. — Минск, 2012. — С. IX—XII.. Захавалася 172 аркушы.
Гісторыя
Евангелле створана, напэўна, у Полацку. Паводле падання, перапісала яго Еўфрасіння Полацкая, што аднак малаверагодна.
Магчыма, Евангелле выкарыстоўвалі як напрастольнае ў полацкім Траецкім манастыры, а пасля захопу горада ў Лівонскую вайну маскоўскім царом Іванам IV яно было і звестак пра яго месцазнаходжанне да XIX ст. няма.
У 1852 годзе 170 захаваных аркушаў разам з некаторымі іншымі рарытэтамі са збораў Міхаіла Пагодзіна набыла Імператарская публічная бібліятэка (цяпер Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург), дзе яны захоўваюцца і цяпер. Яшчэ два аркушы, якія захоўваліся ў збіральніка даўніны Вукола Ундольскага, трапілі ў бібліятэку Румянцаўскага музея і цяпер захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.
Апісанне
Рукапіс напісаны на пергаменце уставам, почыркам двух пісцоў, у два слупкі. Арнамент ініцыялаў адносяць да старавізантыйскага тыпу. Мова рукапісу мае рысы ўласцівыя мясцоваму крывіцкаму дыялекту. Разметка лінеек здзейснена вострым пісалам. Дзіркі ў пергаменце (частая з’ява ў вырабленых скурах, месцы ўкусаў аваднёў) акуратна заштопаныя.
Рукапіс змяшчае 2 застаўкі (ілюстрацыі), якія, аднак, блага захаваліся праз ужыванне серабра, якое з часам акісляецца. Ужыванне срэбра не характэрна для славянска-візантыйскіх рукапісаў, аднак шырока практыкавалася ў Германіі.
Вельмі цікавыя маргіналіі на палях, датаваныя XIII—XIV ст., напісаныя тагачаснай беларускай мовай.
Полацкае Евангелле — найранейшы са створаных на тэрыторыі Беларусі рукапісаў, захаваны ў такім аб'ёме (170 аркушаў). Старэйшае Тураўскае Евангелле мае толькі 11 аркушаў.
Выданне Доўгі час рукапіс быў недасяжны і не выдаваўся. У 2010 годзе скончылася рэстаўрацыя Евангелля, якая каштавала 42 тысячы еўра. У 2012 годзе, 4 снежня ў Мінску пачаўся друк факсімільнага выдання, якое пабачыла свет у 2013 годзе разам з матэрыяламі навуковых даследаванняў і ўзноўленым тэкстам помніка.
Літаратура
Спасылкі
Книжные памятники. Топ 100. Евангелие апракос полный («Полоцкое Евангелие»). Кон. XII – нач. XIII в.
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Старажытнабеларуская літаратура Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Новы Запавет Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў