Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — ) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец».
Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 года канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. З 27 красавіка 1718 года стаў біскупам-суфраганам жамойцкім, а з 1724 — пісарам вялікім літоўскім. З 2 кастрычніка 1730 -- біскуп віленскі.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.
Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.
Атрымаў вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай Ордэн Белага Арла Marta Męclewska, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, Zamek Królewski, Warszawa 2008, s. 166..
Уваходзіў у магнацкую палітычную групоўку «Фамiлiя».
8 верасня 1750 стаў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999..
Літаратура
Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.
Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула