Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (, вёска Таргуны, , Віцебская вобласць — ) — беларускі празаік, перакладчык, педагог, жонка класiка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.

Біяграфія Нарадзілася ў сялянскай сям'і 16 лістапада 1893 года. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залессе на Дзісеншчыне. Паводле стану на 1914 год, працавала настаўніцай у вышэйшай пачатковай вучэльні ў Глыбокім. У 1919—1923 гг. выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 года разам з мужам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Мінск. Затым жыла ў Горках Магілёўскай вобласці. У 1932 годзе пераехала ў Кіраў (былая Вятка), куды быў высланы муж, працавала выхавацельніцай у дзіцячым садзе, потым жыла ў гарадскім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобласці), у Ленінградзе (з 1947 года). Памерла 26 верасня 1976 года.

Творчасць Першая праца выйшла ў 1919 годзе — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданне «Мікітка» апублікавала ў 1921 годзе (газета «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 года навучання (1919, перавыдавалася да 1936 года). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бяздзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).

Пераклала на беларускую мову аповесці В. Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А. Іркутава «Пан Бергер падае ў адстаўку» (1931), Я. Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданні старога матроса» С. Заяіцкага (1930), «Рэха» Э. Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзведзя» Э. Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р. Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Еўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г. Краўса (1932), «Тыля Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А. Чэхава, А. Серафімовіча, У. Гаршына, Г. Караленкі, Д. Маміна-Сібірака і інш.

Сям’я

У 1919 годзе ў Вільні выйшла замуж за пісьменніка і літаратуразнаўца Максіма Гарэцкага (1893—1938).

Сын Леанід Гарэцкі (1922—1944), загінуў у баях пад Ленінградам. Вядомыя яго «Пісьмы з фронту» да сям’і. Дачка Галіна Гарэцкая (1921—2006) — захавальніца літаратурнага архіва сям’і Гарэцкіх, аўтарка шэрагу прац, прысвечаных жыццю і творчасці бацькі і маці, успамінаў пра іх і пра свайго дзядзьку — акадэміка Гаўрылу Гарэцкага.

Літаратура

Леаніла Усцінаўна Чарняўская. Кароткі даведнік.Пісьменнікі савецкай Беларусі.-Мн.: 1984. С.361-362. Леаніла Усцінаўна Чарняўская.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва.Т.1.-Мн.: 1984. С. 533. Азгур,З. То, что помнится. - Мн.: 1984. С.29-30. Брыль, Янка. Пасля лемантара. У кн.: Сёння і памяць. -Мн.: 1985. С. 182, 188-189. Гарэцкая, Галіна. Пра маю маці – Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла.Казёл Мэка і Кудла. - Мн.: 1979. С.122-126. Гарэцкая, Галіна. Пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст. Гарэцкая, Галіна. Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. – Мн.: 1984. С. 21-59. Кенька, М. Талант дабрыні. - Лім. 1984. 11 мая. Ліўшыц, Уладзімір. Жанчына вялікага сэрца і мужнасці.// Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса".- Горкі: 2001. С. 147-154. Шушкевіч,С.П. Душой с родным краем.- Лім. 1968. 22 ліст. Хорсун, С.Шчырасцю светляцца словы.- Полымя. 1983. №12. С.210-211.

Спасылкі Дасаева, Таццяна. Максім Гарэцкі і Леаніла Чарняўская. Гісторыя кахання. http://pdf.vlib.by/BANNER/GARETSKI-2013/zviazda-20-22-02-2013.pdf Чарняўская Леаніла. Біяграфія. https://slovo.ws/bio/bel/22/0010.html Ліушыц, Уладзімір. Жанчына вялікага сэрца і мужнасці. http://zil.mogved.by/content/zhanchyna-vjal-kaga-sjerca-muzhnasc/stati Гарбацкі, Уладіслаў. Леаніла Чарняўская: “У новы век і праўда новая” https://horki.info/navina/901.html

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі