Леў Барысавіч Талала́й, або Моўша-Лейб Талалай (, Баранавічы — ) — яўрэйскі савецкі паэт і педагог, пісаў на ідышы.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску.

У 1924 годзе быў селькарам газеты «Магілёўскі селянін».

У 1925—1926 гадах працаваў настаўнікам Вендаражскай пачатковай школы Магілёўскага раёна, у 1926—1929 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме.

Захавалася ўступнае сачыненне Льва Талалая пра яго першыя ўражанні ад Віцебска і тэхнікума.

Леў Талалай у часы вучобы ў тэхнікуме ўдзельнічаў у літаратурных вечарынах, чытаў на іх свае вершы.

Прызваны ў Чырвоную Армію. З 1932 года — супрацоўнік яўрэйскай газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936—1941 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 годзе на фронце.

Творчасць Першы верш апублікаваў у 1924 годзе. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940).

Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны