Касцё́л Святы́х Жыгімо́нта і Ва́цлава — каталіцкі храм у Пружанах, збудаваны старастам Вацлавам Касцевічам у 1522 годзе. Асвечаны ў гонар Свв. Жыгімонта і Вацлава. Не захаваўся.

Касцёл размяшчаўся на рагу сучасных вуліц Савецкай і ТармасаваM. Wolansky называе назвы вуліц у перыяд уваходжання Пружаны ў склад Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі: вул. Пацэвіча і Шарашоўская; гл. Спіс вуліц Пружан.. Па смерці Касцевіча ў 1532 годзе яго ўладанні перайшлі да каралевы Боны, якая ў 1534 абнавіла касцёл і надарыла яго дадатковымі землямі.

Храм некалькі разоў пацярпеў падчас войнаў XVI — пачатку XIX стст., а ў 1845 быў адабраны на патрэбы імперскага ваеннага ведамства.

Святары Ксёндз Матэвуш Путвінскі (1835—1836)

Катэгорыя:Храмы Святога Жыгімонта Катэгорыя:Храмы Святога Вацлава Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1522 годзе Катэгорыя:Пружаны Катэгорыя:Касцёлы Пружанскага раёна Катэгорыя:1522 год у Еўропе Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Беларусі