Се́нцы (або сені, сенкі, прывен, прымен, ляцён) — памяшканне для захавання цяпла ў цёплай хаце звычайна ў выглядзе зрубнага трысцена, які далучаўся да хаты пры дапамозе двух шулаў. У сенцах стаялі гаспадарчыя прылады (абавязкова — жорны), часам жывёла, аднак пэўнага гаспадарчага прызначэння сенцы не мелі. Вядомы ў жыллі многіх краін свету.

Уваход у сенцы часта вылучаецца ганкам або верандай.

Літаратура

Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Мн., 1978.

Катэгорыя:Драўляная архітэктура Катэгорыя:Беларускае народнае дойлідства