Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак для дзяцей і падлеткаў.

Гісторыя Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.

Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 1936—1937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 1952—1954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 1951—1952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай.

У другі раз заснаваны ў 1956 годзе.

Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.

Рэканструкцыя У канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.

У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваныТЮЗ открывается после реконструкции премьерой «Синей птицы» .

Дырэктары Уладзімір Стэльмах (1955—1966) Артур Вольскі (1966—1978) Вадзім Дапкюнас (1978—1981) Ігар Андрэеў (1985—1995) Юрый Вуто (1997—2006) Павел Палякоў (да 2009) Юрый Кулік (2009—2013) Мікалай Казюлін (2013—2014) Ігар Варонін (з 2014 – 2016) Уладзімір Савіцкі (2016—2022, 20 студзеня) Вера Палякова-Макей (2022—)

Мастацкае кіраўніцтва Мікалай Кавязін (1931—1935) Еўсцігней Міровіч (1935-1940 — мастацкі кіраўнік) Міхаіл Зораў (1941)

Галоўныя рэжысёры: Любоў Мазалеўская (1955—1961, 1963—1964) Б. Дакутовіч (1962—1963) Уладзімір Маланкін (1965—1967) Б. Ганага (1965—1971) Мікалай Шыйко (1972—1973 — галоўны рэжысёр) Рыгор Баравік (1974—1978) Іосіф Сцяпанавіч Папоў (1978-1979) Валерый Анісенка (1979—1980) В. Рыжы (1980—1983) Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1983—1988) В. Глубокава (1989—1990) Мадэст Абрамаў (1991—1995) Андрэй Андросік (1995-2003 — мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр) Наталля Башава (2003-2010 — галоўны рэжысёр) Уладзімір Савіцкі (2010—2022, з 2010 — мастацкі кіраўнік)

Былыя акцёры Ігар Дабралюбаў Аляксей Дудараў Здзіслаў Стома Мікола Трухан

Цікавыя факты Акцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле «Пан міністар» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).

Спасылкі

Сайт Тэатра юнага гледача Блог Тэатра юнага гледача

Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Мінску Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:1956 год у Мінску Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Мінск)