«У тумане» — ваенны фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, зняты ў 2012 годзе па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Карціна ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльнага прыза ФІПРЭССІ. Каментуючы рашэнне канскіх адборшчыкаў, кіназнаўца Андрэй Плахаў адзначыў, што ў новай стужцы Лазніцы, чый папярэдні фільм «Шчасце маё» быў неадназначна ўспрыняты ў Расіі, «няма нічога асабліва шакавальнага, а таксама антыпатрыятычнага». Па словах крытыка, карціна «У тумане» вытрымана ў жанры «экзістэнцыяльнай драмы на партызанскім матэрыяле».

Сюжэт 1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць пуцявога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання яны трапляюць у засаду арганізаваную гестапаўцамі, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца з ім сам-насам і ў яго з'яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

У ролях Уладзімір Свірскі — пуцявы абходчык Сушчэня Уладзіслаў Абашын — партызан Свідраў Сяргей Колесаў — партызан Войцік Сяргей Рускін — паліцай Цімафей Трыбунцаў — паліцай Барыс Каморзін — паліцай Міхаіл Яўланаў — паліцай Ігар Хрыпуноў — Міроха Кірыла Пятроў— Карабан Дзмітрый Быкоўскі — Ярашэвіч Надзея Маркіна — маці Бурава Улад Іваноў — Гросмеер Юлія Перасільд — Анэля

Водгукі З рэцэнзіі на фільм у часопісе «Сеанс»: Старападобным, ледзь не савецкім здаўся некаторым крытыкам фільм Сяргея Лазніцы «У тумане», які быў узнагароджаны ў Канах прызам ФІПРЭССІ і перамог у цяжкім конкурсным спаборніцтве ў Плесе. Тым часам менавіта ў гэтай «астаркаватасці» праяўляецца яго адвага і сучаснасць.

Узнагароды і намінацыі Прыз FIPRESCI за лепшы фільм асноўнага конкурсу на 65-м Канскім кінафестывалі. Гран-Пры Шостага кінафестывалю «Люстэрка» імя А.Таркоўскага. Галоўны прыз (Залаты абрыкос) за лепшы фільм на Ерэванскім міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос».. Галоўны прыз 3-га Адэскага міжнароднага кінафестывалю за лепшы фільм.

Цікавае Каля ўваходу ў рэйхскамісарыят, адкуль выпусцілі Сушчэню, вісяць сцягі Трэцяга рэйху з левабаковай свастыкай, хаця Трэці рэйх выкарыстоўваў на сваіх сцягах правабаковую свастыку.

Спасылкі Афіцыйны сайт фільма

Катэгорыя:Фільмы Расіі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Латвіі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Нідэрландаў 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Латвіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нідэрландаў Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Экранізацыі твораў Васіля Быкава Катэгорыя:Фільмы Сяргея Лазніцы