Тара́сенкі (, ) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца на правым беразе ракі Усвяча, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска.

Гісторыя У 1950 годзе была створана сельскагаспадарчая арцель імя Малянкова. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска была цэнтрам Тарасенскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У 1957 годзе сельскагаспадарчая арцель атрымала назву «Зара». З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Запольскага сельсавета Суражскага (з 20 студзеня 1960 года — Віцебскага, з 22 снежня 1962 года — Лёзненскага) раёна Віцебскай вобласці. У 1963 годзе сельскагаспадарчая арцель зноў змяніла назву на «Усход». З 2 жніўня 1966 года вёска зноў увайшла ў склад Віцебскага раёна. З 1969 да 2003 года на базе сельскагаспадарчай арцелі «Усход» працаваў калгас «Усход», які ў 2003 годзе быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Тарасенкі» (СВК «Тарасенкі»). У 2012 годзе стратнае СВК «Тарасенкі» было перададзена ва ўласнасць ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Насельніцтва 204 жыхары, 64 двары (2002).

Інфраструктура Пачатковая школа Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Абеліск у гонар 1-й Беларускай партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў наваколлі вёскі Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Запольскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна