Гертруда Бэл Э́лаян (, , Нью-Ёрк — , Паўночная Караліна) — амерыканская вучоная ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Блэкам і Дж. Хітчынгсам «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі».
Біяграфія Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям’і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў — з Расіі).
Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967—1983 гадах кіраўнік аддзела).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.
Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян: меркаптапурын (першы антылейкемічны прэпарат), імунасупрэсар азаціапрын, алапурынол (ужывальны пры падагры), антымалярыйны прэпарат пірыметамін, трыметапрым, ацыклавір (антывірусны прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу).
Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.
Узнагароды 1997 — Lemelson-MIT Lifetime Achievement Award 1991 — першая жанчына, якая ўвайшла ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў () 1991 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1968 — Garvan-Olin Medal
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія Гертруды Элаян на Нобелеўскім сайце Біяграфічныя звесткі аб Гертрудзе Элаян Некралог у Нью-Ёрк Таймс Біяграфія Гертруды Элаян
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Фармаколагі ЗША