Шакуны́ (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета. Размешчаны за 8 км на паўднёвы захад ад Пружан, на ўсход ад шашы . Насельніцтва — 13 жыхароў (2007).

Назва Паводле В. Жучкевіча, назва вёскі Шакуны ўтворана ад прозвішча ШакунВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 406.. Паводле М. Бірылы, прозвішча Шакун азначае «шапялявы, той, хто шакае, вымаўляе [ш] замест іншых гукаў»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 462..

Гісторыя За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

За польскім часам — у гміне Шані Пружанскага павета Палескага ваяводства.

Транспарт Аўтамабільныя дарогі Пружаны — Відамля і Шані — Кацёлкі — Шакуны.

Славутасці Дом Рыгора Шырмы. Сядзіба Аляксандра Янушкевіча «Трусавіца». На тэрыторыі плошчай 1,5 га размешчаныя хата з трыма двухмеснымі гасцявымі нумарамі, лазня, музей сялянскае працы, банкетная зала. Сядзіба прапануе пешаходныя і веласіпедныя вандроўкі, круглагадовыя конныя прагулкі (калёсы, сані), збор ягад, грыбоў і зёлак, арганізацыю карпаратыўных мерапрыемстваў.

Этнаграфія У Шакунах у 1928 годзе фалькларыстам і кампазітарам Рыгорам Шырмам запісана калядка «Ой, рана-рана куры запелі»Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с..

Вядомыя выхадцы Рыгор Шырма — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца

Спасылкі

Надвор’е ў Шакунах

Катэгорыя:Шаняўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна