Анатоль Канстанцінавіч Сулья́наў () — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986).
Біяграфія Анатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 года вёсцы Аксіньіна Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 годзе Тамбоўскае і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 годзе скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітработнікам ва Узброеных Сілах СССР. Быў членам КПСС. З 1962 года праходзіў службу на Поўначы. З 1969 года на службе ў Галоўным палітычным упраўленні Савецкай Арміі.
З 1976 года А. К. Сульянаў у Мінску, член Ваеннага савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—1987 гадах — намеснік начальніка палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі.
Літаратурная дзейнасць Друкавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе «Савецкі воін». Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў «Савецкай авіяцыі», куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках «Праўды», «Чырвонай зоркі» і «Камсамольскай праўды». У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах.
Бібліяграфія
Раманы
1981 — Расколотое небо 1987 — Только одна ночь (1987, экранізавана) 1990 — Голубые снега 1991 — На критических углах. Кніга 1 (1991), кніга 2 (1992) 2001 — Арестовать в Кремле: Исторический роман 2002 — Маршал Жуков. Слава. Забвение. Бессмертие Пушкин, Элиз Кутузова и Долли Фикельман 2014 — Берия. Арестовать в Кремле
Аповесці 1982 — Посеешь ветер (1994) 1985 — Хождение за седьмое небо (1985)
Апавяданні Дед Сергей Осколок Листопад (1976) Штопор Месяц большого сердца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Анатолий МАТВИЕНКО Найти нужные слова… Известный белорусский писатель Анатолий Сульянов отмечает 90-летие // Альманах «Вместе с Россией» Ушёл из жизни Анатолий Сульянов // Телекомпания «Воен ТВ» И словом, и делом // Журнал «Воздушно-космическая оборона» 5 февраля 2021 года на 94 году ушел из жизни заслуженный работник культуры БССР, писатель, ветеран Вооруженных Сил Анатолий Сульянов // Саюз пісьменнікаў Беларусі Генерал-майор авиации писатель Анатолий Сульянов — о войне, дружбе с Быковым и любви к творчеству Пушкина // Минск-Новости
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі 1 класа Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі