Пастаўскае возера — вадасховішча ў Віцебскай вобласці ў межах горада Паставы, утворанае разлівам вады ракі Мядзелкі.

На поўначы возера цяпер упіраецца ў плаціну. На карце 1846 г. возера выяўленае з прыродным берагам, без плаціны.

Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,9 км. Плошча вадазбору 230 км².

Літаратура

Спасылкі Пастаўскае возера

Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Паставы