«Green Day» () — амерыканскі панк-рок-гурт. Складаецца з чатырох удзельнікаў: Білі Джо Армстранга (вакал, гітара), Майка Дзёрнта (бас гітара, бэк-вакал), Трэ Кула (ударныя) і (з моманту анонса альбома «¡Uno!») Джэйсана Уайта (гітара).
«Green Day» першапачаткова былі часткай панк-рок асяроддзя, якое сфармавалася вакол панк-клуба «924 Gilman Street» (Берклі). Іх першыя альбомы, запісаныя на незалежнай кампаніі «Lookout!Records», дазволілі гурту зарабіць мноства фанатаў. У выніку гурт разам з іншымі каліфарнійскімі панкамі («The Offspring», «Rancid») падняла хвалю велізарнай цікавасці да панк-музыкі не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце. Спарадзіўшы такіх вядомых пераймальнікаў, як «Good Charlotte», «Fall Out Boy», «Simple Plan», «Green Day» працягваюць натхняць музыкантаў і дагэтуль. У 2011 годзе трыа было прызнана лепшым панк-гуртам у гісторыі музыкі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Rolling Stone»Чытачы Rolling Stone абралі лепшы панк-гурт.
Склад
Асноўны склад: Білі Джо Армстранг Майк Дзёрнт Трэ Кул Джэйсан Уайт Таксама выступаюць з канцэртным складам: Джэйсан Уайт Джэйсан Фрыс Былыя ўдзельнікі: Джон Кіфмеер
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы 1990 — 39/Smooth 1992 — Kerplunk! 1994 — Dookie 1995 — Insomniac 1997 — Nimrod. 2000 — Warning: 2004 — American Idiot 2009 — 21st Century Breakdown 25 верасня 2012 — : ¡Uno! 13 лістапада 2012: — ¡Dos! 11 снежня 2012 — : ¡Tre! 2016 — Revolution Radio 2020 — Father of All Motherfuckers 2024 — Saviors
Канцэртныя Альбомы 1996: Foot in Mouth 1996: Bowling Bowling Bowling Parking Parking 2001: Tune in Tokyo 2005: Bullet in a Bible 2009: Last Night on Earth: Live in Tokyo 2011: Awesome as Fuck
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Панк-рок-гурты ЗША Катэгорыя:Поп-панк-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы з Каліфорніі Катэгорыя:Музычныя калектывы 1980-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 1990-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200