Шон Па́трык Хейс (; нар. 26 чэрвеня 1970, Глен-ЭленSean Hayes — IMDb, Ілінойс, ЗША) — амерыканскі акцёр і прадзюсар.
Біяграфія Хейс мае ірландскае паходжанне; нарадзіўся ў Ілінойсе ў сям'і Мэры і Рональда Хейсаў.
Кар'ера Дэбют Шона Хейса адбыўся яшчэ ў 1986 годзеBiography for Sean Hayes — IMDb, аднак папулярнасць да яго прыйшла пасля выхаду камедыйнага серыяла «Уіл і Грэйс» (1998—2006). За сваю ігру акцёр быў намінаваны на шэсць «Залатых глобусаў», выйграў прэмію «Эмі» і чатыры прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Акрамя сіткома «Уіл і Грэйс», Хейс таксама іграў на тэатральнай сцэне і здымаўся ў кіно. «Галівудскі пацалунак Білі» (1998), «Выйграй спатканне з Тэдам Гамільтанам!» (2004), «Пакуль не згуляў у скрыню» (2007), «Блюзмены» (2008) — найбольш вядомыя фільмы з яго ўдзелам.
Фільмаграфія
Прыватнае жыццё На працягу многіх гадоў Хейс адмаўляўся абмяркоўваць сваю сексуальную арыентацыю, але пасля ўсё ж такі прызнаў, што ён гомасексуал.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША