Брус Мак-Ка́ндлес ІІ (, ) — касманаўт ЗША.

Біяграфія Брус Мак-Кандлес II — сын Бруса Мак-Кандлеса (1911—1968), афіцэра ВМС ЗША, які атрымаў падчас Другой сусветнай вайны Ордэн Пашаны. Брус Мак-Кандлес II вучыўся ў сярэдняй школе ў Лонг-Біч (Каліфорнія), у 1958 годзе атрымаў ступень бакалаўра Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), дзе ён быў другім у сваім класе з 899 выпускнікоў. Пасля ён праходзіў стажыроўку на авіябазах ВМС ЗША ў Пенсаколе і Кінгсвіле. Пасля заканчэння навучання ў 1960 годзе ён служыў, у прыватнасці, на авіяносцы Форэстал і Энтэрпрайз. У 1964 годзе працаваў часова пілотам-інструктарам на флоце. У 1965 годзе атрымаў ступень магістра электратэхнікі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1987 годзе — ступень магістра дзелавога адміністравання ў UHCL.

Жанаты на Берніс Дойл, у іх двое дзяцей. Яго хобі — электроніка, фатаграфія, дайвінг, палёты і катанне на лыжах.

Кар’ера З 1966 года ў групе касманаўтаў НАСА.

3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам і Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывідуальнай ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касмічнага карабля на адлегласць каля 100 м).

24-29 красавіка 1990 года здзейсніў палёт у складзе экіпажа касмічнага карабля «Спэйс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сутак.

Мак-Кандлес пакінуў атрад астранаўтаў і НАСА 31 жніўня 1990 года і з 1995 года працуе ў кампаніі «Марцін-Марыета».

Узнагароды Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (1985) Ордэн «Легіён пашаны» (1988) Медаль за службу нацыянальнай абароне Экспедыцыйны медаль узброеных сіл Медаль «За выключныя заслугі» (1974) Медаль НАСА за выключныя інжынерныя дасягненні (1985) Медаль «За касмічны палёт» (1984 і 1990) Узнагарода Амерыканскага аэракасмічнага таварыства імя Віктара Прэтара (1975 і 1985) Collier Trophy (1985) Узнагарода Нацыянальнага музея авіяцыі і касманаўтыкі (1985) Зала славы астранаўтаў ЗША (2005)

Зноскі

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Спасылкі

Біяграфія Мак-Кандлеса на сайце НАСА Spacefacts biography of Bruce McCandless

Катэгорыя:Лётчыкі ЗША Катэгорыя:Астранаўты ЗША