Вялі́кі ЛесРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 46). (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Геаграфія Размяшчэнне У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Мікуліцкай воласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавалі вятрак (з 1927 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 15 жыхароў. Паводле дадзеных 1959 года ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 8 двароў, 50 жыхароў. 1897 год — 19 двароў, 124 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 49 двароў, 144 жыхара. 1959 год — 92 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 8 гаспадарак, 12 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 10 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна