Сяргей Ірха (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пазней гуляў у розных клубах. У 2009—2010 гадах гуляў у Літве за «Таўрас», а ў 2011 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», за якое забіў першы гол чэмпіянату 2011.
У пачатку 2012 года вярнуўся ў «Славію-Мазыр». У сезоне 2012 трывала гуляў у аснове. У наступным сезоне таксама працягваў гуляць за «Славію». У красавіку 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да ліпеня. Пасля вярнуўся ў асноўны склад, але не здолеў выратаваць мазырскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам». Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.
У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», але не падышоў клубу і завяршыў прафесійную кар’еру.
З 2021 года пачаў у якасці аматара выступаць у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ, а ў 2022 годзе правёў адзін матч за «Нёман-Белкард».
Міжнародная кар’ера У 2005—2006 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2002 Д1 Славія 3 0 2003 Д1 Славія 8 0 2004 Д1 Славія 22 1 2005 Д1 Тарпеда 23 3 2006 (1) Д1 Тарпеда 13 0 2006 (2) Д1 Лакаматыў 10 1 2007 Д1 Віцебск 22 1 2008 Д1 Віцебск 15 1 2009 (1) Д1 Смаргонь 9 0 2009 (2) Д1 Таўрас 15 3 2010 Д1 Таўрас 25 3 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 5 2012 Д1 Славія 26 1 2013 Д1 Славія 19 2 2014 Д2 Віцебск 26 1 2021 Д3 ЖКГ 19 10 2022 Д3 Нёман-Белкард 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрас Таўраге Катэгорыя:Ігракі ФК ЖКГ Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Белкард