Дзяніс Кавалеўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе стаў іграком асновы.
У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клубПерепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо".
У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»Денис Ковалевский подписал контракт со "Славией". Страханович и Воронков продлили соглашения, Гречишко ушел. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, у сезоне 2020 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У ліпені 2020 года пакінуў мазырскі клуб"Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»"Белшина" подписала Дениса Ковалевского и россиянина Павла Кудряшова, дзе стаў выступаць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў клубКовалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК "Белшина".
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў сакавіку падпісаў кантрактДенис Ковалевский сменил "Славию" на "Минск". Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клубСергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском".
У лютым 2022 года стаў іграком клуба «Сцяг Працы» з трэцяга дывізіёна РасііДенис Ковалевский будет играть за "Знамя Труда". У ліпені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад рагачоўскага «Макслайна»"Макслайн" объявил о трансфере Ковалевского. У снежні 2022 года пакінуў рагачоўскую каманду.
Са студзеня 2023 года стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Калінінградзе.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама Мінск 27 1 2011 (пач.) дубль Дынама Мінск 2 0 2011 Д3 Дынама-2 23 1 2012 Д1 Славія 24 0 2013 Д1 Славія 28 0 2014 Д1 Дынама Брэст 25 0 2015 Д1 Дынама Брэст 24 1 2016 Д1 Славія 25 4 2017 Д1 Славія 14 0 2018 Д2 Славія 26 3 2019 Д1 Славія 22 1 2020 (1) Д1 Славія 7 0 2020 (2) Д1 Белшына 8 0 2021 Д1 Мінск 21 0 2021/22 (2) Д3 Сцяг Працы 8 1 2022 (2) Д2 Макслайн 5 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяг Працы Арэхава-Зуева Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн