Троіцкая царква — уніяцкі храм у в. Белая Царква (Чашніцкі раён), стаіць на мысе над Чарэйскім возерам. Помнік архітэктуры ранняга барока, збераглася часткова. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя Збудавана ў пачатку XVII ст. на месцы драўлянай царквы XVI ст., збудаванай па фундацыі Багдана Сапегі пры базыльянскім Чарэйскім Троіцкім манастыры. Разбурана ў 1930-я гады.

Архітэктура Мураваны аднанефавы храм з масіўнай вежай, таўшчыня сцен якой дасягае 1,75—2 м, і паўкруглай алтарнай апсідай. Асноўны аб'ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкай. Сцены ўмацаваныя контрфорсамі, два сярэднія злучаныя перспектыўнай аркай і ўтвараюць вялікі партал. Вузкія аконныя праёмы маюць паўцыркульныя завяршэнні. Квадратная ў плане трох'ярусная вежа-званіца завершаная шматгранным купалам з чатырма люкарнамі, сцены апрацаваныя пілястрамі і прафіляванымі карнізамі.

Галерэя

Літаратура

Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 22, 205, 243, 245, 252, 255, 259, 304. Міхайлаўская царква // Кулагін, А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн., 2000. — С. 61. Раманаў, Р. Чарэйскія святыні / Р. Раманаў // Мастацтва. — 2000. — № 6. — С. 33-35. Храмы и приходы Витебской православной Епархии : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск, 2002. — С. 157—164.

Спасылкі

Рэшткі Троіцкай царквы — Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чашніцкага раёна Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Белая Царква (Чашніцкі раён)