Вішаградскі мост, ці мост Мехмеда-пашы, — 11-пралётны каменны мост даўжынёй 180 метраў, перакінуты праз раку Дрыну ў баснійскім горадзе Вішаградзе. Уяўляе сабой значны помнік сярэднявечнага турэцкага інжынернага мастацтва. Прынята лічыць, што мост быў выбудаваны ў 1577 г. па праекце самога Сінана, а замоўцам выступіў выхадзец гэтых краёў, Мехмед-паша Сокалавіч.
Гісторыя Апроч эстэтычных і інжынерных добрых якасцей, Вішаградскі мост вядомы сваёй бурнай гісторыяй. Падчас Першай сусветнай вайны тры пралёты моста былі разбураны, падчас Другой сусветнай вайны пацярпелі яшчэ пяць пралётаў.
Прызнанне Сербскі пісьменнік Іва Андрыч вынес мост у назву свайго самага вядомага рамана «Мост на Дрыне», за які ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй. У 2007 годзе ЮНЕСКА вырашыла ўключыць Вішаградскі мост у спіс помнікаў Сусветнай спадчыны.
Спасылкі
Катэгорыя:Масты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Асманская архітэктура Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Рака Дрына