Аляксандр Васільевіч Бадакоў (, в. Бахараўка, Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць — ) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978).
Біяграфія Скончыў БДУ ў 1950. У 1950—1954 гадах — на камсамольскай працы, у 1958—1960 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1962—1973 гадах — загадчык кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута, у 1973—1978 гадах — рэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1978—1994 гадах — рэктар Гродзенскага ўніверсітэта, у 1994—1998 — прафесар кафедры філасофіі Гродзенскага ўніверсітэта, у 1998—2008 — прафесар, загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваўАлександр Васильевич Бодаков.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах свядомасці, пазнання, сацыяльных наступстваў НТР, камуністычнага выхавання.
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы