Каха́навічы — аграгарадок у Беларусі, каля рэк Бярозаўка і Водзьга. Цэнтр сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 600 чал. (2010). Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 194 км ад Віцебска, на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Верхнядзвінск, Расоны, граніцу з Расіяй.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Каханавічы згадваюцца ў XVII стагоддзі як уладанне Лавейкаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Каля 1628 года Крысціна Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Фларыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля 1710 года іхняя адзіная дачка Марыяна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка мясцовасць перайшла да яго сына Яўстаха, які разам са сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.
У складзе Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каханавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. Мястэчка знаходзілася ва ўладанні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі пабудаваў тут каталіцкую капліцу Маці Божай. У другой палове XIX стагоддя ў мястэчку было 26 двароў, працавалі бальніца і школа.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Каханавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня паселішча было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), з іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысціян 6 муж. і 5 жан., мяшчан-хрысціян 2 муж. і 3 жан., мяшчан-іўдзеяў 76 муж. і 87 жан., сялян памешчыцкіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.; 1883 год — 272 чал. XX стагоддзе: 1904 год — 24 чал.; 1998 год — 276 двароў, 609 жыхароў. XXI стагоддзе: 2010 год — 600 чал.
Інфраструктура У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Я. Храпавіцкага. Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Магіла ахвяр фашызму.
Страчаная спадчына Капліца (1823) Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх (XIX ст.) Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (1878)
Вядомыя асобы Ігнат Храпавіцкі (1817—1894) — беларускі фалькларыст, грамадскі дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
— С. 416.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства