Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага — мастацкая галерэя ў Мінску, прысвечаная творчасці Народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Размяшчаецца на пл. Свабоды, 15, у былой гарадской сядзібе Пшаздзецкіх.
Гісторыя Работы над стварэннем персанальнага музея Савіцкага пачалася яшчэ ў 2008 годзе. Мастаком для размяшчэння сваёй галерэі быў выбраны былы сядзібны дом на плошчы Свабоды, 15Самы сучасны арт-аб'ект - галерэя Міхаіла Савіцкага - падводзіць першыя вынікі працы.. З яго згоды ён рэканструяваўся і дабудоўваўся як музейны аб'ект двайнога прызначэння, які сумяшчае ўласна мастацкую галерэю і экспазіцыю, звязаную з гісторыяй гэтага будынка.
Урачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося 8 мая 2012 года, у ёй бралі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і міністр культуры Павел ЛатушкаУ Мінску адбылося адкрыццё часткі экспазіцыі Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Экспазіцыя
Галерэя размешчаны ў 9 залах другога паверха і на трэцім паверсе прыбудовы. Экспазіцыя сфарміравана з работ, набытых у мастака або падораных ім, перададзеных на часовае захоўванне сям'ёй мастака, а таксама беларускімі музеямі. У галерэі дэманструюцца адноўленыя інтэр'еры майстэрні і рабочага кабінета Міхаіла Савіцкага, матэрыялы, звязаныя з яго біяграфіяй, - асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы, фатаграфіі, лісты, кнігі з аўтографамі і г.д. Усяго ў галерэі выстаўлена 98 работ мастакаА.Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці галерэі народнага мастака Беларусі М.Савіцкага.
Спасылкі
Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:Мастацкія музеі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Мінску Катэгорыя:Мастацкія галерэі