Амялу́шка звыча́йная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.
Апісанне Даўжыня цела 18—21 см, размах крылаў 32—35 см, маса да 60—70 г. Шэра-карычневая з вялікім чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрасная. Маладыя без люстэрка на крыле і чорнага горла, спод цела з падоўжнымі рыскамі. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры».
Пашырэнне Распаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар’я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў.
У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы ў кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу.
Падвіды B. g. garrulus — у Еўропе і Азіі; B. g. pallidiceps — у Паўночнай Амерыцы.
Аб’ект палявання Да пачатку XX стагоддзя — аб’ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.
Літаратура
— С. 162. Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Спасылкі
Катэгорыя:Вераб’інападобныя