Дом з шыпамі (, ) — будынак у Барселоне ў раёне Эшампле, пабудаваны ў 1905 годзе па праекце архітэктара-мадэрніста Жазепа Пуга. Будынак займае квартал паміж праспектам Дыяганаль, вуліцай Брук і вуліцай Расельё.
Гісторыя Будаўніцтва Дом быў пабудаваны па замове трох сясцёр Тэрадэс, гэта стала прычынай надання яму другой назвы: «Дом Тэрадэс» (Casa Terrades). У задачу архітэктара ўваходзіла аб'яднанне трох дамоў, якія належалі сёстрам.
Статус гістарычнага помніка будынак набыў у 1975 годзе, а ў 1980 годзе адбылася капітальная рэканструкцыя.
Змена ўладальніка У 1991 годзе дом набыло агенцтва Каланіял. У 2003 годзе была завершана яшчэ адна рэканструкцыя, блізкая да арыгінальнага праекту архітэктара. Дом быў выстаўлены на таргі і прададзены прыватнаму пакупніку. У цяперашні час Дом з шыпамі знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і не з'яўляецца аб'ектам наведванняў, агляд будынка магчымы толькі з вуліцы.
Кампазіцыя Назву «Дом з шыпамі» будынак атрымаў з-за шасці канічных вежаў са шпілямі. Дом выходзіць фасадамі адначасова на 3 вуліцы: Брук, Расельё і Авінгуда Дыяганаль. Дом наследуе архітэктуру сярэднявечных замкаў, выкананы з захаваннем канцэптуальных архітэктурных рашэнняў еўрапейскай готыкі. Фасады будынка выкананы ў цэгле і часанага каменя, кожны мае арыгінальнае ўпрыгожанне - з ужываннем разьбы па каменю, дэкаратыўнымі пано. Найбольшую вядомасць мае пано, якое выходзіць на вуліцу Расельё, на якім намаляваны Святы Георгій. Малюнкі на камянях галерэй і балонках будынка выкананы ў стылі мадэрну. Будынак характарызуецца мастацтвазнаўцамі як гібрыд фламандскай ратушы і наследавання сярэднявечнага замку.
Літаратура García Espuche, Albert, El quadrat d'or, centre de la Barcelona modernista. Fundació Caixa de Catalunya, 1990, ISBN 84-404-6934-9
Спасылкі
Апісанне і выявы Дома з шыпамі
Катэгорыя:Славутасці Барселоны Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе