Лара́к ( لارک) — востраў у Армузскім праліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 49 км².

Знаходзіцца на захад ад буйнога вострава Кешм. Аддзелены ад яго пралівам шырынёй 9,65 км. Складзены пераважна вапнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца ўзвышша (да 123 м).

Афіцыйна на востраве Ларак жыве 130 сем’яў. На ім знаходзіцца буйная іранская ваенная база. У 1986 г. востраў быў абстраляны ваеннымі сіламі Ірака.

Недалёка ад Ларака вядзецца здабыча нафты з марскога дна.

Спасылкі «لارك»، جزيره اي ناشناخته

Катэгорыя:Астравы Ірана Катэгорыя:Астравы Персідскага заліва