Марынка — опера для дзяцей у 3-х дзеях з пралогам і эпілогам кампазітара Р. Пукста. Опера была пастаўлена на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета 31 снежня 1955 годаПукст Григорий Константинович .

Апісанне пастаноўкі

Дырыжор пастаноўкі І. Абраміс, рэжысёр А. Маралеў, мастак М. Блішч, хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар К. Мулер.

Сюжэт

Лібрэта для оперы напісала Э. Агняцвет па яе ж паэме «Песня пра піянерскі сцяг» па падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Акцёры

Марынка — Т. М. Ніжнікава Саўка Якуб — Л. Ф. Бражнік, М. А. Зюванаў Ганна — Л. І. Галушкіна

Цікавыя факты

Марынка — першая беларуская опера для дзяцей.

На беларускім тэлебачанні была пастаўлена тэлеопера «Марынка».

Літаратура

Спасылкі

М. Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы Марынка". 1955

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове