Насток слівападобны (Nostoc pruniforme) — від сіне-зялёных водарасцей роду сямейства .

Апісанне Калоніі шара- або эліпсападобныя, нагадваюць плады вінаграду ці слівы, дасягаюць велічыні курынага яйка, ярка-сіне-зялёныя, аліўкавыя да чорна-карычневых, з моцным перыдэрмам, унутры мяккія, іншы раз з цэнтральнай поласцю. Трыхомы рыхла пераплеценыя, часам радыяльна размешчаныя ад цэнтра да перыферыі, з добра прыкметнымі бясколернымі або жаўтаватымі похвамі, шырынёй 4—6 мкм, з коратка бочачкападобнымі або слаба падоўжанымі клеткамі, амаль шарападобнымі гетэрацыстамі (6—7 мкм) і спорамі (каля 10 мкм).

Пашырэнне Месцы росту — сажалкі і азёры. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Азія; у Беларусі знойдзены ў возеры Нарач.

Свабодна плаваюць у тоўшчы вады або збіраюцца на глеістым дне вадаёмаў, у літаральнай зоне. Калоніі трапляюцца ў асноўным невялікімі групамі.

Размнажаецца спорамі.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі

Носток сливовидный — Nostoc pruniforme Ag. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Species Nostoc pruniforme // LPSN — List of Prokaryotic names with Standing in Nomenclature Носток сливовидный // Красная книга Саенкт-Петербурга

Катэгорыя:Цыянабактэрыі Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі