Дай Чжэнь (19 студзеня 1724, Сюнін - 1 ліпеня 1777, Пекін) — кітайскі філосаф-неаканфуцыянец, лідар аднаго з двух галоўных напрамкаў «ханьскагоа вучэння» (Хань Сюэ 汉学, Пу Сюэ 朴 学). Таксама матэматык, астраном, лінгвіст, гісторык і географ.

Біяграфія Нарадзіўся 19 студзеня 1724 г. у Сюніне правінцыі Аньхой. Паходзіў з сям'і дробнага гандляра. З 1773 года ўдзельнічаў у складанні збору класічнай літаратуры Сы ку цюань шу (поўны збор усіх кніг па чатырох раздзелах). У 1775 годзе за навуковыя заслугі без экзаменаў (якія шэсць разоў беспаспяхова спрабаваў здаць) атрымаў вышэйшую навуковую ступень - цзіньшы і званне акадэміка Ханьліньскай акадэміі.

Літаратура Elman, Benjamin A. From Philosophy to Philology: Intellectual and Social Aspects of Change in Late Imperial China. Cambridge, MA: Council on East Asian Studies, 1984.

Катэгорыя:Філосафы Кітая