Рудольф Хрысціян Карл Дызель (; , Парыж — , Ла-Манш), нямецкі інжынер і вынаходнік, стваральнік дызельнага рухавіка.

Біяграфія

Раннія гады і адукацыя Нарадзіўся ў 1858 годзе ў сям'і нямецкіх эмігрантаў Тэадора і Эліс Дызеляў, у Парыжы, быў адным з трох дзяцей. Бацька — па прафесіі пераплётчык, пасля знаёмства са сваёй жонкай — дачкой вядомых гандляроў, арганізаваў уласную вытворчасць скургалантарэі.

У 1872 годзе Дызель вырашае стаць інжынерам і ў 1873 скончыў рэальнае вучылішча. У 1875 — Аўгсбургскую палітэхнічную школу — лепшым вучнем. Адукацыю ён працягвае ў Мюнхенскай вышэйшай політэхнічнай школе, якую ў 1880 годзе скончыў, сдаў выпускныя экзамены з лепшымі вынікамі з пачатку яе існавання, атрымаў ступень доктара і на паўгода адправіўся практыкавацца на машынабудаўнічую фабрыку братоў Зульцэр ў Швейцарыю.

Дзейнасць У 1880 годзе вядомы інжынер прафесар Карл фон Ліндэ ўзяў Дызеля на працу ў парыжскае аддзяленне сваёй фірмы «Хладагенератары Ліндэ». Праца ў кампаніі Ліндэ працягвалася дзесяць гадоў, на працягу якой Дызель ўдасканаліў вынайдзены Ліндэ механічны халадзільнік. Паралельна, пры падтрымцы прафесара, ён праводзіў шматлікія вопыты па стварэнні эфектыўнага цеплавога рухавіка.

thumb|left|Першы патэнт за тэарэтычнае абгрунтаванне і канструкцыю «рацыянальнага цеплавога рухавіка» 27 лютага 1892 года Дызель падае заяву на атрыманне патэнта на «новы рацыянальны цеплавы рухавік», які і атрымлівае ў імператарскім патэнтным бюро ў Берліне 23 лютага 1893 года пад назваю «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу» (зарэгістраваны 28 лютага 1892 года). Другі патэнт с мадыфікаваным цыклам Карно быў зарэгістраваны 29 лістапада 1893 года.

Праз некаторы час Рудольф пакідае кампанію Ліндзе і арганізоўвае ўласнае прадпрыемства. І на працягу наступных трох гадоў ён вырабляе некалькі асобнікаў, паступова ўдасканальваючы іх і выпраўляючы недахопы, якія ён ніяк не мог прадугледзець пры тэарэтычных даследаваннях.

thumb|Першы дызельны рухавік З 1893 года распрацоўкі новага рухавіка вяліся на Аўгсбургскім машынабудаўнічым заводзе (з 1904 года M.A.N.) пры фінансавым удзеле кампаній Фрыдрыха Крупа і братоў Зульцэр (Sulzer Brothers Ltd). Першы функцыянуючы рухавік быў створаны Дызелем там жа ў 1897 годзе. Магутнасць рухавіка была 20 к.с. пры 172 абаротах у хвіліну, ККДз 26,2% пры вазе пяць тонаў. Гэта нашмат пераўзыходзіла існуючыя рухавікі Ота с ККДз 20% і судовыя паравыя турбіны з ККДз 12%, что вызвала неадкладную цікаўнасць прамысловасці.

1 студзеня 1898 заснаваны завод па вытворчасці дызельных рухавікоў. Восенню 1900 года ў Лондане дзеля гэтых мэтаў рэгіструецца кампанія. У сярэдзіне 1900-х гадоў Дызель асабіста пачаў эксперыментаваць з пабудовай кампактнага рухавіка, які можна было б усталяваць на аўтамабіль.

Вынаходнік стаў знакамітым, яго вітаў з'езд Таварыства нямецкіх інжынераў. У далейшым Рудольф Дызель прыклаў шмат сіл і энергіі да ўдасканаленні канструкцыі свайго вынаходніцтва. Дызель прадаў патенты ў Францыю, Вялікабрытанію і шэраг іншых краін, яго рухавік выпускалі па ўсім свеце, уключаючы ЗША і Расію.

Спачатку рухавікі Дызеля выкарыстоўвалі толькі ў якасці стацыянарных, прамысловых і суднавых. Першы карабель з дызельным рухавіком пабудаваны ў 1903 годзе. У 1908 пабудаваны першы дызельны рухавік малых памераў, першы грузавы аўтамабіль і першы лакаматыў на дызельным рухавіку. На аўтамабілях іх ўжылі ўжо пасля таямнічай смерці вынаходніка. У 1923 годзе пачаў выпускацца першы грузавы аўтамабіль з дызельным рухавіком, а ў 1936 — упершыню запушчаны ў серыю легкавы аўтамабіль на дызельным рухавіку (Mercedes-Benz 260D).

Смерць Шматлікія патэнтныя працэсы падарвалі здароўе (лекаваўся ў псіхіятрычнай клініцы ў Нойвітцэльсбахе) Рудольфа Дызеля, акрамя таго, фінансавае становішча яго спраў было нездавальняючым — Дызель не быў добрым бізнесменам.

У пачатку восені 1913 Дызель атрымлівае запрашэнне ад англійскага Каралеўскага аўтамабільнага клуба правесці некалькі лекцый. 29 верасня 1913 года Рудольф Дызель адправіўся на пароме «Дрэздэн» з Антверпена у Лондан. Павячэраў ў рэстаране, ён адправіўся ў сваю каюту, папрасіўшы абслугоўваючы персанал абудзіць яго ранняй раніцай наступнага дня. Больш яго ніхто жывым не бачыў.

Праз некалькі тыдняў нямецкімі рыбакамі былі прад'яўлены для апазнання два пярсцёнкі, знятыя з цела добра апранутага мужчыны, якога знайшлі ў моры. Па марскім звычаі цела пакінулі ў вадзе. Сын Рудольфа Дызеля апазнаў пярсцёнкі, якія належалі яго бацьку. Дакладныя абставіны смерці так і не былі высветлены.

Спасылкі

www.automotivehistory.ru Рудольф Дызель — чалавек-рухавік

Катэгорыя:Вынаходнікі Германіі Катэгорыя:Постаці Германіі