Нарвежская акадэмія навук (, DNVA) — галоўная навуковая арганізацыя Нарвегіі.

Заснавана 3 мая 1857 года ў горадзе Хрысціянія як Навуковае таварыства Хрысціяніі (), але ў 1924 годзе змяніла назву на Нарвежскую акадэмію навук і літаратуры.

Акадэмія складаецца з двух аддзелаў: прыродазнаўчага і гісторыка-філасофскага.

Галоўная мэта акадэміі — садзейнічанне развіццю навукі ў Нарвегіі і рэпрэзентацыя нарвежскай навукі за мяжой. Акадэмія таксама прысуджае прэстыжную прэмію Абеля (матэматыка) і прэмію Каўлі (астрафізіка, нанатэхналогіі).

Нарвежская акадэмія навук мае 487 месцаў для нарвежскіх членаў і 408 месцаў для замежных членаў, што разам складае 895 членаў акадэміі.

Прэзідэнтам акадэміі абрана на перыяд 2022—2024 гадоў прафесар Lise Øvreås.

Зноскі

Катэгорыя:Акадэміі навук Катэгорыя:Навука Нарвегіі Катэгорыя:Осла