Трыдакны (Tridacna) — род буйных марскіх двухстворкавых малюскаў, якія жывуць у тропіках.

Апісанне Распаўсюджаны ў Ціхім акіяне від гіганцкая трыдакна (Tridacna gigas) мае ракавіну, даўжыня якой часам дасягае 1,2 метраў. Вага дасягае 250 кілаграм.

У тканках жывуць зааксантэлы, якія існуюць за кошт фотасінтэзу і кормяць малюска. Малюск пераварвае і частку саміх водарасцей прама ў тканках (кішэчнік недаразвіты). Фільтратары. Гермафрадыты. Аб'екты промыслу, мяса выкарыстоўваецца ў ежу, ракавіна — як будаўнічы матэрыял, на ўпрыгожанні, побытавыя вырабы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Двухстворкавыя