Інгібітар ( — затрымоўваць) — рэчыва, якое запавольвае або прадухіляе працяканне якой-небудзь хімічнай рэакцыі: карозію металу, старэнне палімераў, акісленне паліва і змазкі, харчовых тлушчаў і інш.

Апісанне Напрыклад, гідрахінон — інгібітар акіслення бензальдэгіду; злучэнні тэхнецыю — інгібітар карозіі сталей; дыфенілкетон — інгібітар полімерызацыі стыролу.

У дачыненні да карозіі металу інгібітарам завуць рэчыва, якое, адсарбуючыся на паверхні металу, робіць яе патэнцыял больш дадатным, тым самым запавольваючы працэс карозіі.

Гл. таксама Ферментатыўны інгібітар Каталізатар

Спасылкі Ингибиторы // Химическая энциклопедия ХиМиК.ру

Катэгорыя:Каталіз Катэгорыя:Пажарная бяспека