Дуб (Quercus), род кветкавых раслін сямейства букавых.

Апісанне Аднадомныя шматгадовазялёныя і лістападныя дрэвы і кусты з шатра- ці калонападобнай, пірамідальнай, ніцай або раскідзістай кронай. Лісце простае, чаргаванае, перыста-лопасцевае, суцэльнакрайняе, зубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, раздзельнаполыя, з зачаткавым калякветнікам, тычынкавыя ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плады — аднагнездавыя арэхі (жалуды), у ніжняй частцы з чашападобнай плюскай.

Жывуць дубы 400—500, іншы раз да 2000 і больш гадоў.

Пашырэнне Род уключае каля 600 відаў. Дуб адна з галоўных лесаўтваральных парод. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і і гарах Паўднёвай Амерыкі.

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. расце ў Белавежскай пушчы. Цвітуць у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 форм. Найбольш вядомыя: , , .

Захворванні

Значэнне і выкарыстанне Драўніна дуба мае высокія фіэіка-механічныя і тэхнічныя ўласцівасці, прыгожую тэкстуру (асабліва цэніцца драўніна, якая доўга знаходзіцца пад вадой, т. зв. «мораны дуб»); выкарыстоўваецца ў мэблевай і сталярнай вытворчасці, вагона-, авія- і суднабудаванні, будаўніцтве і інш. Кара мае да 12 % танінаў, добры дубільнік і вяжучы сродак, ідзе на выраб коркаў, жалуды — на прыгатаванне сурагату кавы, а таксама на корм жывёле. Дэкаратыўныя віды дубы выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве.

Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.

Гл. таксама Дуб (лодка).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Расліны ў Бібліі