Ісець — рака на Урале (у Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях) Расіі, левы прыток ракі Табол.

Даўжыня Ісеці 606 км. Плошча вадазбору 58,9 тыс. км². Сярэдні расход вады 3,08 м³/с.

Галоўныя прытокі: Міяс, Сінара, Цеча.

Рака выцякае з Ісецкага возера за 25 км на паўночны захад ад Екацярынбурга. Вярхоўе на ўсходніх схілах сярэдняга Урала. Ніжняе цячэнне на Заходне-Сібірскай раўніне. Сцёк возера рэгулюецца плацінай.

Пачынаючы з XVIII стагоддзя па Ісеці і яе прытоках будуюцца заводы (Верх-Ісецкі, Уктускі, Екацярынбургскі). Крыху пазней яна стала месцам золатаздабычы.

Літаратура

Спасылкі

Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Курганскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша