Захо́дне-Карэ́йскі залі́ў, часта завецца проста Карэйскі заліў — заліў Жоўтага мора, абмываючы берагі Карэі і Кітая. З захаду аддзелены ад Бахайскага заліва Ляадунскім паўвостравам.
Большая частка заліва мае глыбіню менш за 50 м, у прыбярэжнай частцы размешчаны шырокія водмелі і скалістыя астравы. Прылівы паўсутачныя амплітудай каля 10 м.
У заліў ўпадае рака Ялуцзян, па якой праходзіць мяжа паміж Кітаем і КНДР — на правым беразе размяшчаецца кітайская правінцыя Ляанін, на левым — правінцыя КНДР Пхенан-Пукто.
Парты ў КНДР — Нампхо, Сіныйджу, у Кітаі — Даньдун, Далянь і Люйшунь.
Гл. таксама Усходне-Карэйскі заліў Карэйскі паўвостраў Геаграфія Кітая Геаграфія КНДР
Літаратура
\
Катэгорыя:Залівы Карэі Катэгорыя:Залівы Кітая Катэгорыя:Жоўтае мора Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна