Дзяржаўны сцяг Ару́бы — быў прыняты ў якасці дзяржаўнага сімвала краіны 18 сакавіка 1976 года.

Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам астраўной дзяржавы Аруба, які вядомы як «Дзень Сцяга» і святкуецца жыхарамі вострава з карнавальнымі шэсцямі і кірмашамі.

Апісанне Сцяг уяўляе сабой светла-сіняе поле (званае «колерам ААН» з-за падабенства з колерам поля сцяга ААН), па якім пралягаюць дзве вузкія паралельныя гарызантальныя жоўтыя паласы ў ніжняй частцы сцяга, і чатырохканцовую чырвоную зорку ў левым верхнім полі сцяга. Зорка абрамлена тонкай паласой белага колеру.

Спасылкі Сцяг Арубы на сайце ўрада вострава www.aruba.com Як быў абраны сцяг Арубы , аўтар Sarah Bollinger

Аруба Сцяг Катэгорыя:Сцягі Нідэрландаў